4 кастрычніка Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць выстаўку «Аркадзь Смоліч. Жыццё за Беларусь…», прысвечаную 125-м угодкам з дня нараджэння гэтага выдатнага навукоўца, дзеяча беларускага вызвольнага руху і сябра Максіма Багдановіча.
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца а 16-й гадзіне.
Адрас музея: Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).





