Галоўным вынікам першага года аперацыі Расіі ў Сірыі з'яўляецца адсутнасць тэрарыстаў у Дамаску. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Ён падкрэсліў, што ацэньваць паспяховасць аперацыі Вайскова-касмічных сіл у Сірыі павінны вайсковыя эксперты.
«Але канстатаваць можна адно: улічваючы, што ІД, «Аль-Каіда» і «Джэбхат ан-Нусра» не сядзяць у Дамаску — гэта, напэўна, галоўны пазітыўны вынік той падтрымкі, якую наша авіяцыя аказвае легітымным Узброеным сілам Сірыі», — сказаў Пяскоў.
Ён звярнуў увагу, што прэзідэнт Расіі ніколі не даваў канкрэтныя тэрміны заканчэння аперацыі. Аднак яе мэтай заўсёды было — барацьба з тэрарыстамі, сказаў Пяскоў.





