president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка расцэньвае распад СССР як катастрофу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта.
«Я адназначна разглядаю распад Савецкага Саюза як катастрофу, якая мела і мае негатыўныя наступствы ва ўсім свеце. Нічога добрага ад распаду мы не атрымалі», — сказаў ён.
Ён канстатаваў, што ў Савецкага Саюза з Кітаем не заўсёды былі светлыя і добрыя дні ў адносінах: «Даходзіла і да вайсковых сутыкненняў на мяжы, але, калі паглядзець у гісторыю, то ў нас, савецкіх і кітайскіх людзей, заўсёды было больш добрага». У якасці аднаго з яркіх прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прывёў агульную перамогу над фашызмам і японскім мілітарызмам.
Што тычыцца Савецкага Саюза, то, на думку беларускага лідара, гэта магутная дзяржава з'яўлялася фактарам стрымлівання і забеспячэння стабільнасці ў свеце.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў часы СССР былі б немагчымыя многія канфлікты, падобныя тым, якія маюць месца на Блізкім Усходзе або ў Афрыцы.
«Гэта балансавала нашу планету. Знік Савецкі Саюз — і, вы бачыце, свет завагаўся на адной апоры.
Я не асуджаю тут амерыканцаў, але факт застаецца фактам. Апора адна — і свет хістаецца», — сказаў кіраўнік краіны.
Ён дадаў, што бачыць у Кітаі, а таксама, магчыма, у адзінстве постсавецкай прасторы і Еўрасаюзе, якія фармуюць усё больш самастойную палітыку, рэальныя апоры, якія трэба ўмацоўваць, каб свет быў шматпалярным.





