Сталічная міліцыя шукае вусатага мужчыну, які ў 2 гадзіны ночы кідаў бляшанку піва ў рэстаране Burger King на Нямізе ў аднаго чалавека, а трапіў у галаву дзяўчыне. Пра гэта распавялі ў Цэнтральным РУУС Мінска.

Паведамляецца, што ў ноч з нядзелі на панядзелак 19 верасня ў Burger King на Нямізе зайшоў п'яны мужчына. У чарзе ў яго ўзнік канфлікт з маладымі людзьмі, і ён кінуў у аднаго з іх бляшанкай піва. Але хлопец адскочыў, і бляшанка трапіла ў галаву іншаму наведвальніку рэстарана. Пасля гэтага хуліган уцёк, але ўсё зафіксавала камера.

Акрамя таго, камера зафіксавала і дзяўчыну, якая была сведкай здарэння і можа дапамагчы расследаванню.

Калі вам што-небудзь вядома пра мужчыну ці дзяўчыну на фота, міліцыя просіць звяртацца па тэлефонах (029) 178-10-92 (Андрэй Леанідавіч), 288-02-02 або 102.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?