Фартуна адвярнулася ад мінскага клуба. У матчы 24-га тура чэмпіянату краіны па футболе «Крумкачы» на сваім полі прайгралі «Слуцку» з лікам 0:3.
Мінскі клуб не перамагае восем тураў запар, апошняя перамога датаваная 31 ліпеня.
Матч «Крумкачоў», якія займаюць 10-ы радок, наведалі сёння толькі 700 гледачоў.
У нядзелю гуляюць: БАТЭ — «Іслач», «Віцебск» — «Дынама» Мінск, «Дынама» Брэст — «Шахцёр».
У выпадку асечак салігорцаў і дынамаўцаў Мінска, БАТЭ можа датэрмінова стаць 13-разовым чэмпіёнам краіны (11-ы раз запар).
БАТЭ — 57 (23 гульні), Шахцёр — 42 (23), Дынама Мінск — 38 (22)…





