Італьянская паліцыя знайшла дзве карціны аўтарства знакамітага мастака Вінсэнта ван Гога, якія зніклі з музея Амстэрдама 14 гадоў таму, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Від на мора ля Схэвэнінгена». Выява wikipedia.org

Паліцыя знайшла творы мастацтва ў выніку шматгадовага расследавання крадзяжу, які, як мяркуецца, быў арганізаваны мафіяй ў 2002 годзе. Тады злодзеям удалося забрацца ў музей пры дапамозе лесвіцы.

Як адзначаецца, знайшліся карціны «Від на мора ля Схэвэнінгена» (1882 года) і «Царква ў Нюэнэне» (1884-1885 гадоў). Абедзве гэтыя працы ацэньваюцца спецыялістамі ў мільёны еўра. Яны добра захаваліся, хоць рамы знішчаныя, а на саміх выявах ёсць некаторыя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0