Шатландскі баксёр Майк Тоўэл памёр у шпіталі, пасля таго як атрымаў сур'ёзныя траўмы ў паядынку з баксёрам Дэйлам Эвансам.

25-гадовы Тоўэл быў дастаўлены ў бальніцу ў крытычным стане пасля бою, які адбыўся ў чацвер вечарам у гатэлі Radisson Blu ў Глазга.

Тоўэл быў адпраўлены ў накдаўн ў першым раўндзе, затым яго прывялі ў свядомасць і ён змог працягнуць бой. Аднак у пятым раўндзе ён быў ізноў адпраўлены ў накдаўн, пасля чаго суддзя спыніў матч.

Майка Тоўэла празвалі «жалезным Майкам», бо за сваю кар'еру ён і не атрымаў ніводнай паразы — у яго было 11 перамог і толькі адна нічыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?