Кампанія Samsung аднавіла продаж смартфонаў Galaxy Note 7 у Паўднёвай Карэі праз месяц пасля таго, як яны былі прыпыненыя з-за некалькіх выпадкаў узгарання прыладаў.

Як патлумачылі ў кампаніі, выбухі і узгарання смартфонаў былі звязаны з непаладкамі акумулятара.

2 верасня Samsung прыпыніла продаж сваёй новай мадэлі смартфонаў, якая выйшла на рынак у жніўні. Акрамя таго, кампанія паведаміла аб адклiканнi 2,5 млн раней прададзеных прыладаў.

Было выяўлена больш за 30 смартфонаў з няспраўнасцю акумулятара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?