Reuters.com

Reuters.com

Па апошніх дадзеных, доўг Беларусі перад Расіяй за газ складае 270-300 мільёнаў даляраў. Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» 30 верасня паведаміў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

- У нас працягваюцца перамовы з беларускім бокам з прычыны запазычанасці за пастаўлены газ. Тая лічба, якая была апошняй, парадку дзесьці 270—300 мільёнаў даляраў, — заявіў міністр.

У ходзе перагавораў «разглядаюцца розныя варыянты, больш нават перспектыўныя, чым гэты год па ўзаемадзеянні на газавым рынку», дадаў ён.

— Паколькі да 1 ліпеня 2019 года мы павінны стварыць адзіны энергетычны рынак электраэнергіі, а да 2025 года ў нас будуць адзіныя рынкі нафты і газу. Мы зараз разглядаем у больш шырокім кантэксце нашы ўзаемаадносіны, - сказаў Новак.

Нагадаем, у ліпені 2016 года міністр энергетыкі паведаміў журналістам, што доўг Беларусі за газ дасягнуў 270 мільёнаў долараў. То бок, за апошнія месяцы ён вырас яшчэ на некалькі дзясяткаў мільёнаў.

Нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся ў гэтым годзе. У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск лічыць справядлівай цану на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у памеры 73 даляраў за 1000 кубаметраў. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў.

З газавым пытаннем ўвязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь у трэцім квартале 2016 года на 2,25 млн тон нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?