У суботу ў цэнтры Мінска, каля ўніверсама «Цэнтральны», прайшла акцыя па зборы подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Падчас акцыі было складзена 5 пратаколаў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Арганізатар акцыі Зміцер Дашкевіч сёлета прыдумаў цікавы эксперымент — ён адмаўляецца ад давання асабістых дадзеных з прычыны неразумення рускай мовы. Некаторыя з удзельнікаў акцыі таксама падхапілі гэты аргумент, таму міліцыянты вымушаны размаўляць з імі па-беларуску.
Як складаюць пратаколы па-беларуску сталічныя міліцыянты, глядзіце ў відэа НН:





