Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч паведаміў, што перамовы па цане на газ з Беларуссю пройдуць у пачатку наступнага тыдня.
rbc.ru
Паводле яго слоў, пра зніжку гаворка не ідзе. «Ідзе пошук прымальных рашэнняў. Аб зніжцы не ідзе гаворка», — адзначыў Дварковіч.
20 верасня Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў Расію за негатоўнасць знізіць цану на газ.
«Мы целяпаемся, ужо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь», — паведаміў кіраўнік дзяржавы. «Мы гэта ўспрымаем як ціск на Беларусь, але ціску я не пацярплю, і беларусы таксама», - дадаў Лукашэнка.
11 верасня Лукашэнка заявіў, што Расія і Беларусь блізкія да дамоўленасці аб цане на газ. «Практычна дамовіліся, стварылі нейкія дакументы», - паведаміў ён тады, удакладніўшы, што «расійскі бок, мабыць, прапануе нейкія свае варыянты».





