Нямецкая паліцыя зрабіла амерыканскаму акцёру Арнольду Шварцнегеру вымову за язду на ровары па вакзале Мюнхена. Пра гэта ў суботу, 1 кастрычніка, паведамляе Bild.
Bundespolizei München
Вартавыя парадку ўбачылі двух веласіпедыстаў, якія хутка ехалі па чыгуначнай станцыі. Адзін з дзяжурных пагнаўся за імі і, параўняўшыся з тым, які ехаў ззаду, пачаў тлумачыць небяспеку такіх паводзінаў. Мужчына адказаў, што з'яўляецца целаахоўнікам Шварцнегера.
Вартавы парадку прыняў гэта за жарт, аднак потым убачыў, што другі парушальнік — сапраўды зорка «Тэрмінатара».
У адказ на тлумачэнні паліцэйскіх 69-гадовы Шварцнегер адказаў, што ў яго баляць ногі і хадзіць яму цяжка. У якасці кампенсацыі ён прапанаваў вартавым парадку зрабіць з ім сэлфі (фатаграфіі распаўсюдзіла прэс-служба мюнхенскай паліцыі).
Пасля нядоўгай размовы з імі акцёр сышоў з вакзала пешшу праз паўночны ўваход, каціўшы ровар побач.
Арнольд Шварцнегер — амерыканскі акцёр, культурыст і палітык аўстрыйскага паходжання, 38-ы губернатар Каліфорніі.





