Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын-Хе заявіла, што яе краіна будзе рада прыняць перабежчыкаў з суседняй КНДР і дапамагчы ім наладзіць новае жыццё.
Getty Images
«Мы пакідаем шляхі адкрытымі, тут вы знойдзеце надзею і новае жыццё», - заявіла Пак Кын-Хе падчас свайго выступу з нагоды дня карэйскіх узброеных сіл.
Прэзідэнт дадала, што ў Паўднёвай Карэі добра ведаюць пра «жахлівыя рэаліі» жыцця ў КНДР. «Вам таксама павінны быць даступныя ўніверсальныя каштоўнасці: дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльныя выплаты», - сказала паўднёвакарэйскі лідар.
Пак Кын-Хе перасцерагла КНДР ад далейшых ядзерных выпрабаванняў, заявіўшы, што ў выпадку агрэсіі Сеул гатовы «даць хуткі і магутны адпор і паказаць, якую цану за правакацыю прыйдзецца заплаціць».





