Ажыятаж на рынку новабудоўляў адбыўся ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь на поўдні краіны. Там выставілі на продаж мікракватэры плошчай ад 5,73 да 7,43 квадратных метраў. Значную частку шасціметровых кватэр раскупілі за паўдня ў нядзелю, 25 верасня: пакупнікі плацілі за іх па 880 тысяч юаняў, піша РБК са спасылкай на кітайскія СМІ. Гэта 132 тыс. даляраў — па 22 тыс. даляраў за квадратны метр.

У кватэры ёсць кухня, умывальнік, асобны санвузел, ложак, які трансфармуецца ў шафу. Пад столлю — антрэсолі.

Фота: chuansong.me

Фота: chuansong.me

Фота: english.cri.cn

Фота: english.cri.cn

Фота: chuansong.me

Фота: chuansong.me

Паведамляецца таксама, што цана больш як у два разы перавысіла сярэднія расцэнкі на жыллё ў Шэньчжэне, дзе яны і без таго вялікія: у чэрвені 2016 года кошт аднаго квадратнага метра жылля ў мегаполісе Шэньчжэнь быў 61,8 тыс. юаняў. Гэта значыць амаль 10 тысяч долараў.

Але ўваходзіны не адбылося. Пасля таго як аб продажы пачалі пісаць у сацыяльнай сетцы Weibo (кітайскі аналаг Twitter) і ў прэсе, кітайскія ўлады анулявалі ўсе праведзеныя здзелкі. Прычына ў парушэнні нормаў, згодна з якім мінімальная плошча кватэр на тэрыторыі мацерыковага Кітая, да якога належыць Шэньчжэнь, не можа быць менш за 22 кв. м. Выключэнні дапускаюцца ў Ганконгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0