Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп ў 1995 годзе абвясціў у падатковых дэкларацыях аб стратах у памеры $916 млн, што дазволіла яму 18 гадоў пазбягаць выплаты некаторых федэральных падаткаў, паведамляе газета The New York Times.

Газета, са спасылкай на падатковыя справаздачы, якія не публікаваліся раней, піша, што страты ў Трампа былі ў пачатку 1990 г. праз неэфектыўнае кіраванне трыма казіно ў Атлантык-Сіці, няўдалая спроба заняцца бізнэсам авіяперавозак, а таксама несвоечасовае набыццё гатэля Plaza на Манхэтэне.

Рэклама казіно. Фота The New York Times.

Рэклама казіно. Фота The New York Times.

Трамп адмовіўся каментаваць публікацыю. Супрацоўнікі яго перадвыбарнай кампанія выпусцілі заяву, у якой не пацвердзілі, але і не абверглі гэтую інфармацыю.

Таксама адвакат Трамп даслаў у газету ліст па электроннай пошце, у якім сцвярджае, што публікацыя справаздач незаконная, бо бізнэсовец не дазваляў раскрываць яго падатковыя дэкларацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0