Сваю зборную на самае папулярнае і рэйтынгавае ўкраінскае шоу адправіла «Арт Сядзiба». Гурт «Амплітуда смеласці» прымае ўдзел у сёмым сезоне конкурса «Х-фактар». Вакалістам выступіў Пётр Клюеў, а акампанаваў яму склад, які напалову складаецца з экс-музыкаў гурта «Ляпіс Трубяцкі». За ўдарнымі — Аляксандр Старажук, на гітары — Руслан Уладыка, а на бас-гітары — Сяргей Адамовіч.

На сцэну музыкі выйшлі ў цішотках з гербам «Пагоня», а ў зале лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Гурт заспяваў свой варыянт песні «Crazy little thing called love» гурта «Queen», а таксама ўласную песню «Асцярожна, лістапад» на верш Генадзя Бураўкіна. Аднак у эфір трапіў толькі кавер.

На першай жа хвіліне зала ўстала і пачала танчыць. У канчатковым выніку ўсе суддзі сказалі «так» і прапусцілі «Амплітуду смеласці» ў наступны этап шоу.

Чацвёрку суддзяў сёмага сезону «Х-Фактар» складаюць музычны прадзюсер і кампазітар Канстанцін Меладзэ, лідэрка гурта «The Hardkiss» Юлія Саніна, артыст і кампазітар Андрэй Данілка, а таксама экс-лідэр «Quest Pistols Show» Антон Саўлепаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?