Фото AFP

Фото AFP

Прадстаўнік кампаніі Хілары Клінтан Робі Мук заявіў, што артыкул The New York Times пра тое, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп пазбягаў выплаты падаткаў на працягу 18 гадоў праз страты ў памеры $916 млн даляраў, сведчыць пра каласальныя няўдачы ў бізнэсе рэспубліканца. Заяву Мука Клінтан прывяла ў сваім Facebook.

«Гэты даклад як бомба, якая паказвае каласальны характар мінулых няўдач у бізнэсе Дональда Трампа і тое, як доўга ён можа пазбягаць выплаты федэральных падаходных падаткаў наогул», — сказаў Мук. Ён таксама адзначыў, што цяпер, калі ўсё ўжо стала вядома, чаму б Трампу «не пайсці далей і не апублікаваць свае справаздачы, каб паказаць нам, наколькі ён «разумны».

Напярэдадні газета The New York Times паведаміла пра тое, што атрымала доступ да дакументаў аб падатковых адлічэннях Трампа, з якіх вынікае, што ў 1995 годзе ён меў страты ў памеры $916 млн даляраў і мог атрымаць права легальна знізіць свае падатковыя выплаты на працягу 18 гадоў.

Як піша выданне, страты адбыліся праз памылкі ў кіраванні трыма казіно ў горадзе Атлантык-Сіці, няўдалую спробу Трампа заняцца бізнэсам у сферы авіяперавозак, а таксама праз куплю ім гатэля Plaza на Манхэтэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?