У панядзелак у 12:30 па мінскім часе будзе абвешчаны нобелеўскі лаўрэат у галіне фізіялогіі і медыцыны.

У аўторак і сераду будуць прысуджаныя прэміі ў галіне фізікі і хіміі адпаведна (у 12:45 у кожны з дзён).

У пятніцу, 7 кастрычніка, а 12:00 стане вядомы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

У наступны панядзелак, 10 кастрычніка, абвесцяць лаўрэата па эканоміцы.

Як паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта, дзень абвяшчэння лаўрэата прэміі па літаратуры стане вядомы пазней.

Але звычайна яго імя называюць у чацвер а 14-й паводле мінскага часу.

Год таму Нобель па літаратуры быў прысуджаны беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч.

Нагадаем, што сама цырымонія ўручэння адбываецца ў снежні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0