Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пачнуць уключаць 10 кастрычніка (панядзелак), паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Цяпло падаецца ў дамы паэтапна, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб'ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць.

Нагадаем, што ад 6 кастрычніка ўключаюць батарэі ў школах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?