Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў распавёў падрабязнасці сённяшняга нападу на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра «Еўропа», дзе загінула дзяўчына.
У 17.27 мужчына зайшоў праз бакавы ўваход ГЦ «Еўропа». Ён быў прыстойна апрануты. У яго з сабой быў чахол ад гітары, у якім была схавана сякера. Пры сабе ў мужчына таксама меў бензапілу.
У 17.28 мужчына завёў пілу і нанёс цялесныя пашкоджанні дзяўчыне, якая памерла. Потым ён дастаў сякеру і стаў пагражаць іншым людзям.
У 17.34 паступіў званок у дзяжурную частку.
У 17.35-17.36 на месцы здарэння ўжо былі першыя супрацоўнікі міліцыі
У 17.38 нападніка затрымалі. Міліцыі дапамагалі супрацоўнік аховы ГЦ і работнікі.
Вядома, што падазраваны з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, ён 1998 года нараджэння, жыве ў Мінску. Цяпер яго дапытваюць у Савецкім РУУС сталіцы.