Фота: ria.ru

Фота: ria.ru

Дэсантнікі кастрамскога парашутна-дэсантнага палка падчас сумесных двухбаковых тактычных вучэнняў падраздзяленняў Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) Расіі і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прадэманструюць магчымасці расійскай баявой экіпіроўкі «Ратнік», паведаміў у нядзелю дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расіі.

«Дэсантнікі кастрамскога парашутна-дэсантнага палка ў поўнай меры змогуць прадэманстраваць перавагі расійскай баявой экіпіроўкі «Ратнік» падчас правядзення сумесных двухбаковых тактычных вучэнняў падраздзяленняў ПДВ Расіі і сіл спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных Мінабароны, першыя камплекты «Ратніка» пачалі паступаць у полк у канцы 2015 года, і цяпер усе баявыя падраздзяленні часткі цалкам укамплектаваныя гэтай баявой экіпіроўкай.

Цягам 2016 года дэсантнікі-кастромічы двойчы выпрабавалі магчымасці «Ратніка» на справе: першы — падчас правядзення паказных батальённых тактычных вучэнняў у Печанге, другі — міжнародных ў Кіргізіі.

Камплект баявой экіпіроўкі «Ратнік» прызначаны для забеспячэння абароны і мабільнасці вайскоўца пры выкананні баявых задач. У яго склад уваходзіць дзесяць розных падсістэм і 59 прадметаў. Ён забяспечвае «шматфактарную абарону» вайскоўца і па шэрагу параметраў пераўзыходзіць замежныя аналагі, што было пацверджана падчас шматразовых выпрабаванняў гэтай экіпіроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?