38-гадовы жыхар Брэста быў затрыманы ў абменным пункце аднаго з банкаў 15 кастрычніка. Для абмену ён прад'явіў касіру купюру вартасцю 100 даляраў ЗША з прыкметамі падробкі.

«Грашовы знак быў выраблены спосабам плоскага афсетнага друку», — патлумачылі ў міліцыі.

Мужчына распавёў, што 100-даляравую купюру ён атрымаў ад свайго бацькі. 67-гадовы пенсіянер набыў яе 23 верасня ў адным з абменных пунктаў у горадзе Вараш Роўненскай вобласці ва Украіне.

І бацька, і сын запэўніваюць: пра тое, што купюра падробленая, абодва не ведалі. Па месцы iх жыхарства былі праведзеныя ператрусы, нічога не канфіскавана.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.221 (выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер) КК Беларусі. Максімальныя санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?