Аварыя адбылася раніцай 16 кастрычніка на вуліцы Цярохіна, фота з месца здарэння апублікавалі ў сацсетках відавочцы.

Сутыкнуліся маршрутнае таксі і аўтамабіль Audi. Ад удару легкавушка вылецела з праезнай часткі і перакулілася, пацярпелі кіроўца і пасажыр.

Сярод пасажыраў маршрутнага таксі пацярпелых няма. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0