Папа Рымскі на цырымоніі кананізацыі.

Папа Рымскі на цырымоніі кананізацыі.

Папа Рымскі Францішак здзейсніў у нядзелю, 16 кастрычніка, абрад кананізацыі, абвясціўшы святымі каталіцкай царквы сем благаслаўлёных — двух пакутнікаў, трох заснавальнікаў манаскіх ордэнаў, аднаго простага святара і адну манашку. Цырымонія адбылася на плошчы перад саборам святога Пятра ў Ватыкане.

Святымі сталі француз Саламон Леклерк (1745 — 1792) і мексіканец Хасэ Санчэс Дэль-Рыа (1913 — 1928), якія сталі ахвярамі рэвалюцый у сваіх краінах.

Сярод трох заснавальнікаў манаскіх ордэнаў найбольш вядомым з'яўляецца італьянец Людовік Павоня (1784 — 1849), які заснаваў ў 1847 годзе «Кангрэгацыю Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай» — манаскі ордэн, які дапамагаў бедным і беспрацоўным маладым людзям.

Абвешчаны святым італьянец Альфонс Марыа Фуск (1839 — 1910) заснаваў жаночы манаскі ордэн, які дапамагаў бедным сялянам. Іспанскі біскуп Мануэль Гансалес Гарсія (1877 — 1940) заснаваў дзве манаскія кангрэгацыі.

Да ліку святых пантыфік прылічыў таксама простага аргентынскага святара Хасэ Габрыэля дэль Расарыя Брачэра (1840 — 1914), які прысвяціў жыццё дапамозе бедным і хворым, і сястру Элізабэту ад Найсвяцейшай Тройцы з Ордэну Кармэлітанак Босых (1880 — 1906).

Абвяшчэнне святым у каталіцтве з'яўляецца другой стадыяй праслаўлення, якая ідзе пасля беатыфікацыі (прылічэння да ліку блаславёных).

У асобнай заяве 13 кастрычніка Ватыкан паведаміў, што Кангрэгацыя кананізацыі святых з адабрэння Папы Францішка выдала дэкрэты, якія сведчаць аб «гераічных дабрадзейных справах» чатырох чалавек, якія цяпер атрымаюць права на беатыфікацыю, калі які-небудзь цуд будзе прыпісаны іх заступніцтву. Гэта два іспанскіх святара, а таксама манах і манахіня з Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?