Жывапіс, графіка, скульптура, фота, інсталяцыя, буцінанка — усё сабрана ў адным месцы. 

Адны дзівяцца работам, іншыя — цэнам.

«2100 рублёў. Стоп, гэта колькі? 210 тысяч старымі, так? Не? Вы хочаце сказаць, што гэта 21 мільён старымі? Вось гэта — 21 мільён?» — ці то здзіўляўся, ці то абураўся хтосьці з наведнікаў.

А цэны сапраўды розныя. Адны работы можна набыць за 200, 300 рублёў. За іншыя давядзецца аддаць па 25 ці 40 тысяч.

«Бачыце чырвоныя кропкі на некаторых картках побач з карцінамі? Гэта значыць, што яны ўжо прадаліся, — тлумачыць супрацоўнік музея ў адной з залаў. — Набываюць людзі. Вось гэтыя карціны адразу забралі».

У арт-праекце бяруць удзел больш за 150 мастакоў 18-40 гадоў.

Адна з самых дарагіх мастачак Беларусі: Ганна Сілівончык, «Сінаптычныя сувязі» (11 200 рублёў), «Пастка часу» (12 600 рублёў).

Адна з самых дарагіх мастачак Беларусі: Ганна Сілівончык, «Сінаптычныя сувязі» (11 200 рублёў), «Пастка часу» (12 600 рублёў).

Тонкі постмадэрнізм: Уладзімір Кандрусевіч, Background (8 400 рублёў). Фота: artcenter.by.

Тонкі постмадэрнізм: Уладзімір Кандрусевіч, Background (8 400 рублёў). Фота: artcenter.by.

Рэдкая на выставе рэфлексія аб праблемах нашага часу: Юрый Бірын-Паўлаў, «У нас гэта ў крыві?» (Спіраль ДНК, зробленая з гільзаў). 8 400 рублёў. Фота NN.BY.

Рэдкая на выставе рэфлексія аб праблемах нашага часу: Юрый Бірын-Паўлаў, «У нас гэта ў крыві?» (Спіраль ДНК, зробленая з гільзаў). 8 400 рублёў. Фота NN.BY.

Скарбы, якія мы страчваем: «Пакінутыя вёскі» мастака з Берасця Кірылы Ляшука (2 800 рублёў).

Рэдкі на выставе твор з рэлігійным зместам: Андрусь Такінданг, «Укрыжаванне» (1 400 рублёў), «Мур» (1 400 рублёў).

Рэдкі на выставе твор з рэлігійным зместам: Андрусь Такінданг, «Укрыжаванне» (1 400 рублёў), «Мур» (1 400 рублёў).

Студэнты-другакурснікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава прыйшлі на выставу паглядзець на работы сваёй выкладчыцы.

«У прынцыпе, цікава, шмат новага. Мноства розных тэхнік. Мне прыглянулася залатая рамка, па якой бы раскіданая фарба. Ідэя простая, але, калі шчыра, я б не дадумалася», — дзеліцца ўражаннямі Дэлія, якая вучыцца на аддзяленні жывапісу.

Ганна Сілівончык, «Адам і рабро Адама» (2 800 рублёў).

Ганна Сілівончык, «Адам і рабро Адама» (2 800 рублёў).

Хараство шкла: Ганна Аляксейчык, «Пачатак» (980 рублёў).

Хараство шкла: Ганна Аляксейчык, «Пачатак» (980 рублёў).

Ганна Аляксейчык, «Адаліска» (1 120 рублёў).

Ганна Аляксейчык, «Адаліска» (1 120 рублёў).

Антон Ціханавец, «Палёт» (2 800 рублёў).

Антон Ціханавец, «Палёт» (2 800 рублёў).

Кацярына Навіцкая, «Адзінота, што пранікае праз вокны душы» (8 400 рублёў).

Кацярына Навіцкая, «Адзінота, што пранікае праз вокны душы» (8 400 рублёў).

Фёдар і Сцяпан, будучыя скульптары, ацанілі «Варону» Паўла Малаткова. Хлопцам прыйшлася даспадобы і сама ідэя, і яе ўвасабленне.

Павел Малаткоў, «Варона» (2 240 рублёў).

Павел Малаткоў, «Варона» (2 240 рублёў).

Пабачыць, што робяць маладыя мастакі, прыйшоў і кінарэжысёр-дакументаліст Міхаіл Жданоўскі.

«Я не спецыяліст у гэтай вобласці, але лаўлю сябе на думцы, што ўсё гэта я ўжо недзе бачыў.

Работы падобныя, — кажа спадар Міхаіл. — Заўсёды цікава, калі хтосьці робіць нейкі прарыў. З часам усё раствараецца, і той, хто здзейсніў прарыў, таксама блякне. Гэта не яго віна. Гэта віна яго паслядоўнікаў.

Тэхнікай цяпер усе валодаюць, але… што пісаць? Я ведаў аднаго мастака, у яго выдатная філігранная тэхніка. Ён цудоўна выпісваў жучкоў, павучкоў, лісцікі. Неяк ён сказаў мне: «Вось гэта я ўмею, а пра што — не ведаю».

Гэта я бачу і цяпер. Многія быццам саромеюцца сваіх здольнасцяў пісаць. Бяруць і малююць тры вокі, знаходзяць гэтаму нейкую назву. Гэта ж павінна выклікаць нейкія эмоцыі, а калі чалавек застаецца раўнадушным… Гэта як акцёр стаў бы і стаяў цягам усяго спектакля. Ну, хай стаіць, а я тут прычым?».

І сапраўды, абсалютная большасць твораў — чыста дэкаратыўныя.

З’яўляецца адчуванне, што мастакі ў сваёй пераважнай большасці разлічваюць толькі на замовы гатэляў, банкаў і кавярняў. Ствараюць работы, якія каляровымі плямамі нейтральна ўпішуцца ў інтэр’ер вялікіх публічных прастораў, але не дома ці кватэры, дзе жыве звычайная сям’я.

Брыгадзіна Францішка, Jam (7 980 рублёў), Jam pink (7 980 рублёў).

Брыгадзіна Францішка, Jam (7 980 рублёў), Jam pink (7 980 рублёў).

Відавочна, сёння творцы рэалізуюць сябе найперш праз форму, а ўжо потым — праз змест.

Затое тэхніка надзвычай цікавая і разнастайная. Мастакі актыўна выкарыстоўваюць магчымасці лічбавай фатаграфіі і жывапісу.

Аляксей Бялько, Key #5 (2 800 рублёў). Фота: artcenter.by.

Аляксей Бялько, Key #5 (2 800 рублёў). Фота: artcenter.by.

Колькасць у якасць?

Вольга Кліп была куратаркай леташняга «Восеньскага салона», сёлета ў яго арганізацыі ўдзел не брала. Яна добра ведае закуліссе і сёлетнюю выставу ацэньвае крытычна.

«Летась удзельнічалі 90 мастакоў, і гэта ўжо было занадта. А сёлета варта было абмежавацца 50 удзельнікамі.

«Выйшаў вінегрэт, дзе чаго толькі не намяшана», — кажа Вольга Кліп.

Выстаўленыя разам карціны некалькіх французскіх мастакоў Вольга Кліп лічыць нягоднымі ўзроўню салона: «У параўнанні з імі нашы мастакі могуць падумаць, што яны проста огого!

Але ж гэта жывапіс узроўню Манмартра, ніяк не вышэйшы. Манмартра ў сённяшнім яго разуменні, а не таго, які быў у пачатку ХХ стагоддзя, у час адкрыцця Восеньскіх салонаў у Парыжы».

Мастацтвазнаўца крытыкуе і завоблачныя цэны: «Неадэкватныя! Салонны жывапіс, які павінен расходзіцца за 100—200 рублёў, чамусьці каштуе 1400.

Больш за тое, многія мастакі выстаўляюць цэны ў тры разы вышэйшыя, чым у галерэі «Беларт», дзе прадаюцца ў той жа самы час. Гэта камічна».

Галіна Іванова, «Вандроўніца» (4 200 рублёў), «Развітанне з родным краем» (4 200 рублёў). На сайце галерэі «Беларт» дзве іншыя работы мастачкі, якія там змешчаныя, каштуюць 1 072 рублі («Я слухаю») і 640 рублёў («Мэры задумалася»).

А што наконт зместу? «Коцікі-кветачкі, якіх крытыкавалі яшчэ летась», — бязлітасная ў сваіх ацэнках Вольга Кліп.

На першым плане Lady Afrika Змітра Комлева (2 800 рублёў). На другім — работы Алесі Скарабагатай «Кахае — не кахае» (25 200 рублёў) і трыпціх «Інь-Ян» (21 000).

На першым плане Lady Afrika Змітра Комлева (2 800 рублёў). На другім — работы Алесі Скарабагатай «Кахае — не кахае» (25 200 рублёў) і трыпціх «Інь-Ян» (21 000).

«Агулам — гэта добрая какафонія, шмат усяго, ёсць на што паглядзець», — усё ж кажа крытык.

Віктар Паляшчук. Фобія. 1120 руб. Фота artcenter.by.

Віктар Паляшчук. Фобія. 1120 руб. Фота artcenter.by.

Сярод 160 удзельнікаў Вольга Кліп вылучае трох-чатырох мастакоў. «Для мяне абсалютны фаварыт — праект «Белы шум» Паліны Амельяновіч і Максіма Макарэвіча. Таксама Захар Кудзін, у яго работа выкананая сапраўды якасна. І Аляксандр Балдакоў, які летась узяў прэмію», — кажа Кліп.

Захар Кудзін, Left Eye Painting «Subway» (Жывапіс Левым Вокам «Метро», 40 432 рублі).

Захар Кудзін, Left Eye Painting «Subway» (Жывапіс Левым Вокам «Метро», 40 432 рублі).

Аляксандр Балдакоў, Phasis-2 (2 800 рублёў).

Аляксандр Балдакоў, Phasis-2 (2 800 рублёў).

Чаму ж не вісіць фатаграфія наша?

Кіраўнік галерэі візуальных мастацтваў Уладзімір Парфянок найперш здзіўлены тым, што нягледзячы на павальную цяпер цягу да фатаграфіі, фотаработ на «Восеньскім салоне» вельмі мала.

Калі ж гаварыць агулам, то «ёсць адчуванне, што ўсё гэта недзе было, што мы ўжо сто разоў гэта недзе бачылі. Па-другое, ёсць пэўныя пытанні да таго, як гэта ўсё экспануецца. Не знікае адчуванне хаосу, тлуму. Усяго шмат, усё крычыць. У выніку штосьці сапраўды цікавае губляецца».

Фаварыты? «У фатаграфіі, на жаль, не знайшоў. Зачапілася вока за цікавую работу «Парад планет» [маецца на ўвазе той жа «Белы шум»] Максіма Макарэвіча. Адчуваецца, што тут і тэхнічнай працы шмат, і разважанняў».

Фаварыт крытыкаў і самы дарагі твор на «Восеньскім салоне»

Праект «Белы шум» Максіма Макарэвіча і Паліны Амельяновіч агулам каштуе 79 800 рублёў. На сайце artcenter.by, дзе выстаўлены на продаж усе работы «Восельскага салона», пазначана, што твор ужо забраніраваны.

Пабачыць усе творы выставы можна ў каталогу artcenter.by. Там жа ўказаныя цэны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?