Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю збіраецца парэкамендаваць усім крамах пісаць на цэнніках кошт тавараў за кілаграм або літр. Норма можа з'явіцца да новага года.

Петыцыя з такой прапановай была створаная на платформе Change.org і ўжо сабрала амаль 3 тысячы подпісаў.

«Мы самі ўжо год абмяркоўваем магчымасць увядзення нормы аб напісанні цэн за кіло і літр, — кажа намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч. — Але любыя змены павінны быць узважанымі і мець люфт часу, каб гандаль паспеў падрыхтавацца».

Паводле слоў Наркевіч, міністэрства працуе над праектам закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Разглядаць у Палаце прадстаўнікоў яго будуць у пачатку наступнага года. І рэкамендаваць крамах пісаць цэны за «круглую» меру могуць менавіта ў гэтым дакуменце. «Калі бізнэс будзе гатовы, то можна зрабіць гэта з 1 студзеня 2017 года — разам са зменай цэннікаў на дэнамінаваныя», - кажа Ірына Наркевіч.

Іншы варыянт — з'яўленне рэкамендацыі. Для такога рашэння не трэба чакаць ніякіх узгадненняў, а эфект можа быць не меншы, чым з прыняццем закона.

Намеснік міністра сцвярджае, што такая норма з'явіцца: «Гэта пытанне некалькіх месяцаў».

У інтэрнэце ідзе збор подпісаў за норму, каб на цэнніку ўказвалі кошт у пераліку за 1 літр ці кг

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?