У імпрэзе, акрамя самога аўтара, возьмуць удзел: літаратары Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла. Праспявае Зміцер Бартосік.

«У адным з тэкстаў са сваёй новай кнігі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец сцвярджае, што рэпарцёр не павінен мець сантыментаў, ён не мусіць суперажываць героям сваіх матэрыялаў, быць безуважным да людзей, чые гісторыі распавядае чытачам газет ці слухачам радыё, — адзначае крытык Марына Весялуха. — Але калі ўважліва прыгледзецца да кожнага з апавяданняў і эсэ, што склалі «Саргасава мора», можна заўважыць у іх агульныя рысы-сантыменты самога аўтара. Яны выяўляюцца як у стылі, сюжэтах, так і ў манеры напісання твораў».

Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік факультэта журналістыкі БДУ. Галоўны рэдактар альманаха «Новы замак». Аўтар кніг прозы, эсэ, зацемак, рэпартажаў. Жыве і працуе ў Гродне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?