Лёгкаатлетцы Аліне Талай нядаўняя Алімпіяда ў Рыа не прынесла нічога добрага — адно расчараванне. Прайшоў месяц, і Аліна нечакана для многіх матэрыялізавалася ў амерыканскай Фларыдзе, дзе пачала падрыхтоўку да новага сезона. Тарас Шчыры з Tribuna.com звязаўся з дзяўчынай і пагутарыў з ёю аб прозе Віктара Марціновіча, любові да матацыклаў і зразумеў, што сыходзіць з спорту без алімпійскага медаля Талай не збіраецца.

Tribuns.com

Tribuns.com

У размове закранулі не толькі аспекты спартыўнага жыцця, але і любоў Аліны да кнігаў

«Нядаўна, дарэчы, у мяне з'явілася кніга «Возера радасці» Віктара Марціновіча, — кажа яна. — Мяне гэты твор так зацягнуў, што за адзін вечар, пад гарбату, усю кнігу прачытала. Хтосьці з літаратурных крытыкаў раман разграміў, але мяне ён зацікавіў. Бо што для чытача галоўнае ў кнізе? Жаданне дачытаць яе да канца і даведацца развязку. Я не чытаю для таго, каб чытаць. Жаночыя раманчыкі, Дашу Данцову ці яшчэ каго-небудзь з гэтай катэгорыі чытаць не буду. У мяне паступова выпрацаваўся літаратурны густ, і я акуратна стала ставіцца да таго, што чытаць, што ўкладаць у сваю галаву. Зараз у свеце вельмі шмат разнастайнай інфармацыі. І часам ад яе варта сябе агароджваць.

— Памятаеш як пачала вучыць беларускую мову?

- Напэўна, яшчэ да школы.

- У дзіцячым садку?

- А я не хадзіла ў садок. Мне бацькі з мовай дапамагалі дома. Мяне звычайна пакідалі на апеку бабуль і дзядуляў. Але з-за таго, што я не хадзіла ў садок, праблем у зносінах з дзецьмі не адчувала. Я да 20 гадоў жыла з бацькамі ў інтэрнаце аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю. У нас на паверсе велізарны калідор, і мы ўвесь час на ім гулялі з хлопцамі. Гэта быў наш вялікі дзіцячы сад. І я не шкадую, што вырасла ў інтэрнаце. Сустрэла там сваіх добрых сяброў, з якімі да гэтага часу кантактую. Бацькі, дарэчы, там і цяпер жывуць. Яшчэ працуюць. Бацька - кантралёрам на заводзе, маці — у медкаледжы.

- Чытаеш кнігі на англійскай мове?

- Так, вось нядаўна набыла аўтабіяграфію Хілары Клінтан, кандыдата ў прэзідэнты ЗША. У Амерыцы ў лістападзе адбудуцца выбары, і я хачу пазнаёміцца з гэтым чалавекам, ведаць, што ў іх за там бачанне свету з Белага дома. А што? Мне цікава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна