На Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр і еўра таннеюць ужо трэці дзень запар.
У параўнанні з мінулай сесіяй курс даляра знізіўся на BYN0,0049 - да 1,9064 рубля.
Еўра патаннеў на BYN0,0104 - да 2,0914 рубля.
Курс расійскага рубля таксама знізіўся на BYN0,0073 - да 3,0519 рубля за 100 расійскіх рублёў.





