Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота мяркуе, што бессэнсоўна казаць пра тое, што Расія спрабуе выкарыстаць энергетычныя рычагі для таго, каб нахіліць Беларусь. Такое меркаванне ён выказаў у Вероне ў час V Еўразійскага форуму.
«Пытанне энергетыкі знаходзіцца пастаянна на парадку дня ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі. Супярэчнасці па пэўных пытаннях перыядычна ўзнікаюць, у тым ліку гэта і нядаўняе пытанне па энерганосьбітах, якое было ва ўсіх на слыху. Але гэтае пытанне адрэгуляванае і закрытае», - адзначыў Рыгор Рапота.





