У Літве разглядаецца магчымасць размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскія зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) вялікай далёкасці Patriot.
Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай начальніка Аб'яднанага штаба генерал-маёр Віталіюса Вайкшнораса.
Reuters
Паводле яго слоў, гэтыя ЗРК маглі б быць на ўзбраенні міжнароднага батальёна саюзнікаў (НАТА), які будзе размешчаны на тэрыторыі Літвы ў наступным годзе.
«Гэтае пытанне разглядаецца, але ніякага пагаднення пакуль няма», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытанне, ці могуць быць ЗРК Patriot дыслакаваныя ў Літве.
Выданне нагадвае, што генерал УС Германіі Міхаэль Гшосман у пачатку жніўня сказаў агенцтву Reuters, што ў краінах Балтыі можна было б дыслакаваць ЗРК Patriot.
Раней паведамлялася, што Літва просіць у ЗША дапамогі ва ўмацаванні СПА.





