Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ знаходзіцца ў Кітаі з афіцыйным чатырохдзённым візітам, падчас якога сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Падчас свайго візіту ў Пекін ён заявіў, што для філіпінскай дзяржавы настаў час «развітацца з ЗША», паведамляе Reuters.
Getty
«Амерыка страціла мяне. Я пераладжваюся ў вашае ідэалагічнае поле і, можа быць, таксама адпраўлюся ў Расію і скажу Пуціну, што мы ўтрох — Кітай, Філіпіны і Расія — выступаем супраць усяго свету. Гэта адзіны шлях», — сказаў Дутэртэ.
Ён дадаў, што больш ніколі не паедзе ў ЗША, таму што яго там будуць абражаць, пасля чаго зноў назваў прэзідэнта ЗША Барака Абаму «сукіным сынам».





