Мінабароны Польшчы апублікавала відэазапіс з размовай тагачасных прэм'ераў Польшчы і Расіі Дональда Туска і Уладзіміра Пуціна пасля Смаленскай катастрофы.

Відэа, якое было прадстаўленае на пасяджэнні камісіі па абароне Сейма, апублікаванае на канале Мінабароны Польшчы ў YouTube.

На відэазапісы Уладзімір Пуцін і экс-кіраўнік МНС Сяргей Шайгу тлумачаць Туску, што калі б самалёт працягнуў рух яшчэ 800 м, то мог бы сутыкнуцца з будынкам, дзе размешчаныя фабрычныя цэхі.

Разам яны аглядаюць месца катастрофы ў суправаджэнні некалькіх дзясяткаў людзей.

Таксама Шайгу распавёў Туску пра траекторыю і кірунак руху лайнера.

«У выніку ў 200 метрах адсюль адбылося першае сутыкненне з зямлёй. І за кошт таго, што ў яго былі выпушчаныя шасі, ён, натуральна, перавярнуўся, і ўсё гэта тут адбылося, пасля чаго адбылося ўзгаранне», — сказаў Шайгу.

Пуцін пазней выказаў Туску версію пра памылку пілота.

Раней міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што ў распараджэнні ведамства ёсць запісы размоў былога прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска з Уладзімірам Пуціным ад 10 красавіка 2010 года, калі адбылася Смаленская катастрофа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?