Вядучы праграмы «Время покажет» на расійскім «Першым канале» Арцём Шэйнін падчас эфіру заявіў аб тым, што забіваў людзей.

У ток-шоу ўдзельнікі абмяркоўвалі забойства баевіка «ДНР» Арсена «Матаролы» Паўлава. Паміж спікерамі паўстала спрэчка. Рэжысёр Рыгор Амнуэль заявіў, што Паўлаў вінаваты ў смерці людзей і таму не варты насіць званне героя, якім яго дэманструюць у расійскіх СМІ.

У адказ вядучы заявіў, што таксама забіваў, але гэта не замінае яму размаўляць з іншымі людзьмі. «Я забіваў, далей што? Вы ж сядзіце, са мной размаўляеце. І для многіх людзей я цалкам сабе легітымны», — растлумачыў ён.

Шэйнін ваяваў у Афганістане з 1984 па 1986 год, і стаў аўтарам шэрагу кніг і фільмаў пра гэта.

На відэа заява гучыць на 1 хвіліне 41 секундзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?