Шэф-прадзюсарка інфармацыйнага агенцтва Russia Today Эла Таранава ў пятніцу была затрыманая прадстаўнікамі праваахоўных органаў Латвіі ў Юрмале.

ria.ru

Арганізатар канферэнцыі «Балтыйскі форум» Аляксандр Васільеў заявіў, што падчас першага мерапрыемства Балтыйскага форуму — прэзентацыі кнігі «Чарнавікі будучыні» — у рэцэпцыю гатэля Baltic Beach падышлі двое маладых людзей са службы памежнай аховы і паведамілі, што Эла Таранава знаходзіцца ў «чорным спісе» МУС Латвіі, што яны павінны суправадзіць яе на выезд з Латвіі. Яны прапануюць ёй зрабіць гэта добраахвотна, у адваротным выпадку, яе гвалтоўна дэпартуюць.

Таранава прыбыла ў Рыгу сёння раніцай самалётам у групе з 10 расійскіх журналістаў, акрэдытаваных на Балтыйскім форуме. У яе была доўгатэрміновая віза ў краіны Шэнгена. Ніякіх праблем пры памежным кантролі ў яе не было. Раней Таранава ўжо некалькі разоў прыязджала на Балтыйскі форум, праўда, апошні раз яна была там гады тры-чатыры таму. Па звестках Васільева, у «чорныя спісы» журналістка была ўключаная Паліцыяй бяспекі Латвіі ў жніўні 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?