Cамалёт Боінг 737-800 авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) — Мінск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету.
«Борт вярнулі назад у «Жуляны». Знялі з борта мужчыну па прозвішчы Марцірасян. Нам абвясцілі, што ён — супрацоўнік СБУ і падазраецца ў злачынствах», - распавёў адзін з пасажыраў.
Пасля самалёт усё ж выляцеў у Мінск. На наступным рэйсе змог вылецець у Беларусь і той самы Марцірасян.





