ria.ru
Воўк Забівака (па-руску Забивака) стаў талісманам чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе у 2018 годзе ў Расіі. Прэзентацыя талісмана ЧС-2018 адбылася ў прамым эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант».
Талісман выбіраўся з дапамогай адкрытага галасавання на сайце ФІФА.
У фінальным этапе галасавання, дзе на ролю талісмана прэтэндавалі воўк, тыгр і кот, прынялі ўдзел больш за мільён чалавек. Такія звесткі прывёў Расійскі футбольны саюз.
«Вынікі выбараў: больш за мільён галасоў, 53% за ваўка, 27% за тыгра і 20% за ката. Упэўненая перамога нашай новай зоркі - ваўка Забівакі!» — паведамляецца на афіцыйнай старонцы чэмпіянату свету-2018 у «Твітары».





