У НАТА зацверджана кандыдатура на новую пасаду — кіраўніка разведкі альянсу, які зоймецца «паляпшэннем абмену інфармацыяй і контртэрарыстычнай каардынацыяй», піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Як удакладняе выданне, гаворка ідзе пра пасаду памочніка генеральнага сакратара ў галіне разведкі. Па словах суразмоўцаў выдання, на пасаду генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг зацвердзіў Арнта Фрэйтага фон Ларынгховена, былога намесніка кіраўніка разведкі ў Германіі.

Значная частка яго першапачатковай працы будзе сфакусаваная на «паляпшэнні абмену разведдадзенымі» наконт «нарошчвання ваеннай моцы Расиі», адзначылі крыніцы. Акрамя таго, новая пасада, дадалі суразмоўцы газеты, можа дапамагчы палепшыць контртэрарыстычны абмен разведвальнай інфармацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?