Задача Расіі ў Сірыі заключаецца ў вызваленні яе ад тэрарыстычных арганізацый і ў прадухіленні яе распаду, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

ria.ru

ria.ru

«Пункт часовага базавання або база — гэта не мэта, а сродак для дасягнення мэты. А мэта адразу была дэклараваная прэзідэнтам — гэта дапамога сірыйскім легітымным уладам у барацьбе з тэрарызмам, у барацьбе з ІД і іншымі тэрарыстычнымі арганізацыямі», - сказаў Пяскоў у інтэрв'ю расійскаму тэлебачанню ў суботу.

«Тэрыторыю Сірыі трэба вызваляць. І трэба зрабіць усё магчымае, каб перашкодзіць дзяленню краіны на нейкія вытворныя. Гэта можа мець самыя катастрафічныя наступствы для ўсяго рэгіёну», — папярэдзіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, дадаўшы, што не бачыць перспектыў вырашэння сірыйскага канфлікту у агляднай будучыні.

На думку Дзмітрыя Пяскова, ёсць толькі два шляхі: або ў Дамаску сядзіць Асад, або ў Дамаску сядзіць «Фронт ан-Нусра». «Трэцяга варыянту зараз не існуе. І каб выйсці на палітычнае ўрэгуляванне, у Дамаску павінен сядзець Асад», - зрабіў выснову Пяскоў.

Паводле яго слоў, калі ў Дамаску засядуць тэрарысты, не будзе ніякага палітычнага ўрэгулявання. «Тады ні да якіх гаспадароў, ні да нейкіх лялькаводаў гэтыя тэрарысты прыслухоўвацца не будуць. Тады пачнуцца новыя хвалі бежанцаў, новыя грузавікі ў Канах, не дай Бог, і да таго падобнае», - рэзюмаваў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?