Фота: Армен Марцірасян / Facebook

«Буду падаваць пазоў у суд, каб аспрэчыць супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да мяне з боку ўкраінскіх уладаў… Прайду па вертыкалі украінскіх і еўрапейскіх судоў», — напісаў ён.

Раней ён паведаміў падрабязнасці: «Мяне вывелі з самалёта эсбэушнікі, праверылі ўсе мае рэчы, шукалі нейкі назапашвальнік інфармацыі. Нічога не знайшлі, склалі акт пра тое, што ў мяне нічога недазволенага не знойдзена, адпусцілі. На наступным рэйсе я паляцеў».

Армен Марцірасян — кіраўнік праўлення Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Грамадзянскі саюз». Украінскія СМІ называюць яго таксама блогерам, журналістам, актывістам Антымайдану, аўтарам расійскага выдання «Украина.ru» (уваходзіць у агенцтва «Россия Сегодня», якое ўзначальвае Дзмітрый Кісялёў). Да 2014 года ён жыў у Кіеве, затым пераехаў у Маскву.

Самалёт «Боінг 737-800» (бартавы нумар EW-456PA) авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс В2-840 па маршруце «Жуляны» (Кіеў) — Мінск, 21 кастрычніка быў вернуты ў аэрапорт вылету пасля патрабавання Службы бяспекі Украіны. Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі.

МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам заявіў пратэст і ўручыў ноту Украіне ў сувязі з прымусовай пасадкай у Кіеве беларускага лайнера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?