Фото: пресс-центр Службы безопасности Украины

Фото: пресс-центр Службы безопасности Украины

У 2013 годзе кіраўнікі камэрцыйнай структуры заключылі дагавор з прадстаўніком ААТ «Менскі аўтамабільны завод» ва Украіне на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў маркі «МАЗ» і прычэпаў да іх коштам больш як 15 млн даляраў ЗША. Атрыманыя грузавікі былі прададзеныя іншым прадпрыемствам, атрыманыя ж сродкі зламысьнікі перавялі ў наяўныя з выкарыстаньнем падстаўных камэрцыйных структур і прысвоілі.

«18—19 кастрычніка 2016 года апэратыўнікі спэцслужбы з прыцягненьнем спэцыялістаў прадпрыемства-вытворцы правялі шэраг вобыскаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запароскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградзкай і Чарнігаўскай абласьцей. Па выніках вобыскаў канфіскавана больш за 100 грузавікоў, якія знаходзіліся ў вышуку.

«Ашуканскія дзеяньні, якія маглі прывесьці да нэгатыўных наступстваў для міжнароднага іміджу дзяржавы, папярэдзіла Служба бясьпекі Ўкраіны сумесна з паліцыяй», — адзначаецца ў паведамленьні.

Адкрыта крымінальная справа па ч. 4 арт. 190 (махлярства): Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Сьледчыя дзеяньні працягваюцца», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?