Джэсіка Дрэйк (справа) дэманструе фота з Трампам. Скрын-шот РБК-Украіна.

На спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі ў суботу актрыса фільмаў для дарослых Джэсіка Дрэйк заявіла, што інцыдэнт адбыўся ў 2006 годзе на турніры па гольфе ў Каліфорніі. Трамп, па яе словах, фліртаваў з ёй, а затым запрасіў у свой нумар.

Яна пагадзілася, але прыйшла ў суправаджэнні двух сябровак. Замест прывітання Трамп нібыта пацалаваў кожную з дзяўчын без іх згоды.

Пасля гэтага візіту, заявіла актрыса, мільярдэр адзін раз патэлефанаваў ёй з пытаннем: «Чаго ты хочаш? Колькі?»

Дрэйк сцвярджае, што быў і другі званок, падчас якога падобны на Трампа чалавек прапанаваў ёй 10 тыс. даляраў і бясплатны пералёт на прыватным самалёце, у выпадку калі яна пагодзіцца на сувязь з Трампам.

У штабе палітыка гэтыя заявы назвалі «абсалютнай хлуснёй», падкрэсліўшы, што Трамп нават не знаёмы з Дрэйк.

Дрэйк стала ўжо 11 жанчынай, якая абвінаваціла Трампа ў сэксуальных дамаганнях. Ён усе абвінавачванні адмаўляе, а нядаўна паабяцаў пасля выбараў падаць у суд на «ўсіх гэтых хлусаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?