У суботу ўвечары пасля трох дзён так званага перамір'я ў сірыйскай правінцыі Алепа аднавіліся жорсткія баі, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека.

Фото GETTY IMAGES

Так званыя «гуманітарныя паўзы» былі абвешчаныя на гэтым тыдні Расіяй, якая наносіць авіяўдары ў падтрымку сіл сірыйскага ўрада. Рэжым спынення агню павінен быў завяршыцца ў 19.00 па мясцовым часе 22 кастрычніка.

Але за трохдзённы перыяд гуманітарная дапамога так і не была дастаўлена мірным жыхарам.

ААН абвясціла, што адсутнасць гарантый бяспекі вымусіла яе адкласці планы па эвакуацыі параненых з горада.

Цэнтр маніторынгу адзначыў, што авіяўдары аднавіліся па ключавой лініі фронту на паўднёвым-захадзе горада.

Калісьці найбуйнейшы сірыйскі горад Алепа падзелены на дзве часткі: сілы Башара Асада кантралююць захад горада, паўстанцы ўтрымліваюць кантроль над усходнімі раёнамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0