На сваю сур'ёзную і важную працу Ася апранула цішотку #крайдужых. А яшчэ, менавіта ў яе на назе вядомае тату з Лукашэнкам «Разам і назаўжды», звяртае ўвагу кіраўнік культпляцоўкі «Арт-сядзіба» і крамы symbal.by Павел Белавус у сваім фэйсбуку:

Ася Махно кажа, што шмат хто набівае партрэты вядомых людзей. «Пакажыце мне чалавека, які не ведае Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку», — звычайна парыруе Ася тым, хто задае ёй пытанне пра тату на правай галёнцы.

Ці не раздражняюць пацыентаў Асіны тату?

«Адміністрацыі нашай падстанцыі ўсё адно, як я выглядаю. Галоўнае, каб я якасна выконвала сваю працу, — кажа Ася Махно. — А пра пацыентаў у нас кажуць проста: калі ў яго ёсць моц і час разглядаць мяне — яму не патрэбная хуткая дапамога».

Тлумачэнне Асі пра тату з Лукашэнкам глядзі на 19-й хвіліне відэа.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0