Чалавек года-2014 па версіі «Нашай Нівы» Франак Вячорка атрымаў пералом нагі падчас таварыскага матча дыяспар Беларусь—Узбекістан. Гульня праходзіла ў Нью-Ёрку.

Сёлета Франак Вячорка паступіў у амерыканскую ВНУ.

«Узбек наўмысна мяне піхнуў у самым канцы матчу. Змяшчэнне косці і трэшчына у косці (ці пералом, яшчэ разбіраюцца). Абкалолі наркотыкамі, нагу управілі (яна была на 60 градусаў вывернутая), цяпер будуць рабіць аперацыю», — напісаў Франак Вячорка.

Франак Вячорка вядомы як журналіст і дзеяч культуры. Ён працуе на радыё «Свабода». А вядомасць здабыў сцэнаром да фільма «Жыве Беларусь» і прыдумаўшы ідэю вышымаек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?