Канал National Geograpic выклаў у адкрыты доступ новы поўнаметражны дакументальны фільм «Да патопу», рэжысёрам якога выступіў акцёр Леанарда Дзі Капрыа.

У фільме Дзі Капрыа падарожнічае па ўсім свеце, каб вывучыць наступствы глабальнага пацяплення і магчымыя вырашэнні яго папярэджання.

Фільм цалкам выклалі ў адкрытым доступе на тыдзень, з 30 кастрычніка па 6 лістапада, на платформах Facebook, Hulu і Youtube. «Да патопу» паглядзець можна на англійскай мове, субцітраў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0