З 1 лістапада 2016 года ўводзіцца плата за праезд яшчэ на двух участках рэспубліканскіх аўтадарог, адпаведная інфармацыя ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна нумар 875 ад 26 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Згодна з дакументам, пералік платных дарог, на якіх спаганяецца плата за праезд транспартных сродкаў праз сістэмы электроннага збору платы, дапоўнены двума новымі ўчасткамі. Плата за праезд цяпер будзе спаганяцца на аўтадарозе Р23 Мінск — Мікашэвічы з 80 км па 99 км і аўтадарозе М5/Е 271 Мінск — Гомель са 130 км па 212 км.
Пастанова набудзе моц 1 лістапада 2016 года.