Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска сумесна з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама за крадзеж аўтамабіля «Аўдзі А6» затрымалі жыхара сталіцы.

Як паведамляе раённае ўпраўленне міліцыі, затрыманы распавёў, што машына раней належала яму, аднак дзяржаўнымі органамі была канфіскаваная за выяўленыя парушэнні ў дакументацыі. Тады транспартны сродак быў канфіскаваны і перададзены ў даход дзяржавы для далейшай рэалізацыі. Потым быў прададзены.

Мужчына, выпадкова ўбачыўшы на вуліцы сваю машыну з новым гаспадаром, вырашыў яе вярнуць. Прасачыўшы, дзе аўто прыпаркавалі, узяў дублікат сваіх ключоў, якія пры канфіскацыі не прадаставіў дзяржорганам, прыехаў ноччу і забраў машыну.

У дачыненні да выкрадальніка распачатая справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

У 2013 годзе мінчук быў асуджаны па арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), па прыгаворы суда абавязаны быў выплаціць у даход дзяржавы 1 млрд рублёў (недамінаваных). У цяперашні час ён нідзе не працуе. А ў 2015 годзе Мажайскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці асудзіў мужчыну па ч. 1 арт. 222 КК РФ (захоўванне боепрыпасаў) з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі на шэсць месяцаў у калоніі-пасяленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?