Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову аб стварэнні закона аб расійскай нацыі. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета па міжнацыянальных адносінах у Астрахані ў панядзелак, паведамляе «Інтэрфакс».

«Але што дакладна цалкам можна і трэба рэалізоўваць — гэта проста над гэтым трэба падумаць і ў практычным плане пачаць працаваць — гэта закон аб расійскай нацыі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у такі закон можа вырасці стратэгія па развіцці нацыянальных адносін у Расіі.

«Нашу стратэгію, якую мы з вамі разам выпрацоўвалі, яе і ператвараць — але толькі над гэтым трэба папрацаваць таксама як след», — сказаў ён.

Ён таксама падтрымаў прапанову удзельнікаў пасяджэння правесці год адзінства расійскай нацыі.

«Добрае магло б быць мерапрыемства. З прыцягненнем усіх, хто сабраўся сёння тут у гэтай зале — для таго, каб мы разам з вамі папрацавалі. Але толькі выбраць трэба гэты год», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што пакуль не вырашанае пытанне аб спецыяльнай структуры, якая зоймецца нацыянальнымі пытаннямі на федэральным узроўні.

«Прынцыповае пытанне — каардынацыя органаў улады, якія рэалізуюць дзяржаўную нацыянальную палітыку. Іх толькі на федэральным узроўні больш за 10. Плюс структуры ў рэгіёнах і муніцыпалітэтах. Але ўзаемадзеянне паміж імі часам вельмі нізкае, неэфектыўнае, не наладжанае і пастаяннае супрацоўніцтва з навуковымі і экспертнымі арганізацыямі», — дадаў Пуцін.

Ён адзначыў, што «пэўныя надзеі» ў вырашэнні праблемы каардынацыі такіх структур «ускладаюцца на дзяржпраграму, якую рыхтуе цяпер урад РФ».

Як вынікае з паведамлення ТАСС, распрацаваць закон «Аб расійскай нацыі і кіраванні міжэтнічнымі адносінамі» прапанаваў загадчык кафедры РАНГіДС Вячаслаў Міхайлаў. Закон павінен «ўвабраць у сябе ўсе навацыі, звязаныя з міжнацыянальнымі адносінамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?