Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правесці 6 лістапада шэсце да Лошыцкага яра, аднаго з месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы. 

КХП-БНФ традыцыйна праводзіць гэтае шэсце праз тыдзень пасля акцыі «Дзяды» ў Курапатах.

Пачатак збору ўдзельнікаў шэсця пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы каля ДК «Лошыцкі». У 12.30 запланаваны пачатак шэсця уздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра, дзе да 15.00 заяўлены мітынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?